Поделиться Поделиться

Чытанне тэксту «ланцужком».

Урок 28

Тэма: Я і мая Радзіма. Гонар Беларусі

Мэты:

· працягваць работу па выпрацоўцы артыкуляцыйных навыкаў; фарміраваць уменні аўдзіравання; працаваць над назапашваннем лексікі тэматычных груп, уключаць яе ў актыўнае суразмоўніцтва па змесце праслуханых тэкстаў;

· вучыць чытаць па-беларуску, выкарыстоўваючы навык чытання, набыты на ўроках навучання грамаце; вучыць правільна вымаўляць пры чытанні гукавыя адпаведнікі літар г, ч, ў, ц, фарміраваць першапачатковыя чытацкія ўменні пры адказе на пытанні па прачытаным;

· выхоўваць любоў і павагу да роднай зямлі.

Абсталяванне:падручнік, кніra «Беларусь — наша Радзіма».

Ход урока

I. Лексічная праца

Дамінуючы лесічны матэрыял: праца, працаваць, працоўны, пераможцы, медаль.

1) Нашай краіне ёсць чым ганарыцца. Гэта працоўныя дасягненні. Паслухайце верш. Чым адметны наш край?

Тут умельцы вырабляюць

Слаўны трактар «Беларусь»,

Тут ствараюцца БелАЗы —

Трохсоттонны везці груз...

Тут сыны лятуць у космас,

пecні матчыны пяюць...

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць.

М. Пазнякоў.

— Што цікавага вы даведаліся? Чым мы можам ганарыцца?

Разгледзьце малюнкі ў кнізе «Беларусь — наша Радзіма» (с. 44-45).

— Разгледзьце малюнкі на дошцы, прачытайце подпісы пад iмi.

Трактар тралейбус аўтобус кампьютар

— Хто зpaбiў гэтыя машыны? Дзе працуюць гэтыя машыны? Звярніце ўвагу, што на беларускай мове словы пішуцца не так, як на рускай.

3) Пазнайце будынкі.Якое прызначэнне ў гэ­тых будынкаў? Чым яшчэ мы ганарымся? Пра якія спартыўныя дасягненні беларусаў вы ведаеце? У якім відзе спорта атрымалі залаты медаль, сярэбраны ме­даль, бронзавы медаль?

II. Аўдзіраванне

Разгледзьце малюнкі. Як вы думаеце, пра што пойдзе размова ў казцы?

Марцін

Жылi тры браты: два разумныя, а трэці — не. Яго звалі Марцін.

Паехалі: аднойчы разумныя браты араць, а жонкам сказалі:

— У поўдзень прынясіце нам абед. Згатавалі жонкі абед i кажуць Марціну:

— Чаго ты, гультаіна, прыліп да печы? Хоць бы ты абед занёс братам.

Далі яму бохан хлеба, гаршчок капусты i гаршчок кашы ды выправілі ў поле.

Ідзе Марцт, варон лічыць. Надакучыла лічыць варон, пачаў навокал азірацца. Бачыць — едзе за iм яго цень. Марцін падумаў, што гэта злодзей крадзецца, хоча абед адабраць.

— Чаго ты прыстаў да мяне? — закрычаў Марцін на цень. — Адчапіся! А то як смальну гаршчком, дык табе i канцы будуць!

Пайшоў Марцін далей. Азірнуўся — цень не адстае. «Трэба ўцякаць ад гэтага злодзея», — ду­маў Марцін. Кінуўся ён бегчы. Бег, бег, змарыўся, паглядзеў назад, а злодзей тут... Узлаваўся Марцін ды запусціў у цень гаршчком з капустаю. А сам стаіць i глядзіць, што будзе. Цень таксама стаіць.

— Ага! — закрычаў Марцін ад радасці. — Казаў табе: «Адчапіся, а то канцы зраблю!»

Пайшоў Марцін далей. Цень зноў ідзе за iм.

— Ах, каб ты выхвараў — ты яшчэ жывы?! — закрычаў Марцін. — Вось жа табе!

I запусціў гаршчком з кашаю. А сам пабег. Прабег тpoxi ды вырашыў праверыць, ці зaбiў злодзея. Азірнуўся, а ён тут...

— Дык табе мала двух гаршчкоў, нягоднік! На ж табе яшчэ ў прыдачу!

Размахнуўся Марцін ды стукнуў злодзея боханам хлеба. А сам зноў пабег далей. Аж глядзіць праз нейкі час — i цень за iм бяжыць.

Бачыць Марцін: жывучы злодзей трапіўся, нічым не заб'еш. Напужаўся ён, Hapaбiў крыку:

— Гвалт! Ратуйце!

Пачулі браты, прыбеглі на дапамогу.

— Чаго ты крычыш? — пытаюцца.

— Ды вось нейкі злодзей прычапіўся... Я яго i пpaciў, i гаршчкамі бiў — не адстае!

— Ах ты, дурань! — смяюцца браты. — Гэта ж твой цень, а не злодзей!

— А чаго ж ён бег за мною?

— Бо ты бег, дык i цень бег.

Палаялі браты Марціна, што гаршчкі пaбiў, i пайшлі дамоў абедаць. А яму загадалі:

— Пасі коней, адганяй аваднёў.

Узяў Марцін галінку i пачаў аваднёў адганяць. Толькі згоніць — а яны зноў садзяцца.

— Пачакайце ж, праклятыя, — злуецца Марцін, — я вам пакажу!

Высек ён дубінку. ( як толью сядзе авадзень на каня, Марцін трах яго дубінкаю!

Бiў, бiў аваднёў i пазабіваў коней.

«Ну, гэта яны наеліся, — думаў Марцін, — i спаць палеглі. Адпачну i я трохі.

Вярнуліся браты. Пабудзілі Марціна.

— Дзе коні? — пытаюцца.

— Ды вунь, у кустах, спяць.

— А ты аваднёў адганяў?

— А няўжо ж не!? — адказвае Марцін. — Як пазабiвaў аваднёў, дык кoнi адразу супакоіліся i паснулі

Пайшлі браты да коней, глядзяць, а тыя i нori выпруцілі. Пабедавалі яны ды вярнуліся дахаты. До­ма напалі на жонак:

— Навошта вы Марціна паслалі? Ён жа i абеду не данёс, i коней са свету звёў Што мы цяпер рабіць будем без коней?

Думалі-думалі браты, што iм рабіць, i парашылі icцi ў лес дровы секчы — грошы на коней зарабляць. Узялі з сабою i Марціна: там ён шкоды не наробіць.

Браты сякуць добрыя дровы, а Марцін да гнілога пня прычапіўся. Выкапаў пень, а пад iм цэлы кацёл грошай...

У бачылі разумныя браты кацёл грошай, зарадаваліся. Насыпалі поўныя кішэні, ды i палавіны не забралі.

— Iдзi ты, — кажуць Марціну, — дахаты па мех. А мы тут застанёмся грошы вартаваць.

Выйшаў Марцін з лесу i забыўся, па што яго бра­ты паслалі. Вярнуўся назад i пытаецца:

— Браткі, па што вы мяне паслалі?

— Па мех! — кажуць браты. — А каб ты больш не забываўся, дык ідзі i гавары: «Мех, мех...»

Ідзе Марцін i мармыча сам сабе: «Мех, мех, мех...» У дарозе апанавалі яго сабакі. Марцін гудзе пад нос: «Мех, мех, мех...» А сабакі так i круцяцца каля ног, за лыткі хапаюць.

— Ах, каб вас ваўкі з'елі — закрычаў Марцін на сабак i кінуўся наўцёкі.

Уцёк сяк-так ад сабак ды зноў забыўся, па што ідзе. Вярнуўся назад:

— Браткі, па што вы мяне паслалі?

— Па мех!

— Гэта ж мяне, — кажа Марцін, — сабакі апанавалі, дык я пачаў на ix крычаць i забыўся, па што ішоў.

— Дурань ты! — адказваюць браты. — Трэба было ўзяць палку ды таго-сяго па баках, таго-сяго па зубах... Не хадзіце, брахуны, па шляхах, не пужайце людзей!

Узяў Марцін добрую палку i пайшоў па мех. Сустракае па дарозе мужыкоў.

— Куды вядзе гэта дарога? — пытаюцца яны ў Марціна.

А Марцін у адказ:

— Сюды мех, туды мех i туды мех...

Мужым падумалі, што ён смяецца з ix. Накінуліся на Марціна:

— Мы ж табе пакажам зараз i мех i смех!

А Марцін як махне палкаю — таму па баках, таму па зубах...

— Не хадзіце, — крычыць, — брахуны, па шля­хах, не пужайце людзей!

Паразганяў мужыкоў ды зноў забыўся, па што ідзе. Вярнуўся назад:

— Браткі, па што вы мяне паслалі?

Бачаць браты, што з дурнем кашы не зварыш, плюнулі i пайшлі caмi па мех.

Недарэмна ж кажуць: «За дурною галавою няма нагам спакою».

2)Які настрой выклікала ў вас казка? Раскажыце, як Марцін уцякаў ад свайго ценю. Што знайшоў Марцін у лесе, калі браты секлі дровы? Што было далей? Чаму людзі кажуць: «За дурною галавою няма нагам спакою»? Якія ілюстрацыі да казкі вам найбольш спадабаліся i чаму?

Хвілінка адкрыццяў.

— Паслухайце радкі з казкі:

Бачаць браты, што з дурнем кашы не зварыш, плюнулі i пайшлі самі па мех.

— Як вы разумееце выраз «з дурнем кашы не зва­рыш»?

III. Навучанне чытанню

1)Як завуць галоўнага героя казкі. Прачытайце. Якой літарай перадаецца гук [ц']? Прыгадайце, як ціўкаюць кураняты? (Харавое вымаўленне: ціў-ціў-ціў-ціў.) Паглядзще подпісы пад малюнкамі куранятак. Давайце паспрабуем прачытаць. (Настаўнік дабіваецца, каб вучні вымаулялі [ц'] мякка.)

— Прачытайце словы ў падручніку. Сачыце за вымаўленнем i націскам (ударением).

2) Прагледзьце першы сказ.Знайдзіце ў iм словы з [ц'], прачытайце ўголас. Прачытайце сказ уголас. (Аналагічная праца з кожным сказам.)

— Знайдзіце i прачытайце адказы на пытанні. Чаго напалохаўся Марцін? Як ён адбіваўся ад свайго ценю? Ці згодныя вы з прыказкай, што за дурной галавою няма нагам спакою?

Чытанне тэксту «ланцужком».

IV. Вынік урока

— Чым можа ганарыцца кожны жыхар Беларусі? 3 якой літарай пазнаёміліся i вучыліся чытаць? Якія прымаўкі пачулі ў казцы?

← Предыдущая страница | Следующая страница →