Поделиться Поделиться

Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница

Тых жа абрадаў прытрымліваюцца ў лазнях таксама і ў іншыя дні.

У Чысты чацвер нікому нічога не дадуць, асабліва агню, падазраючы, што просячы прыйшоў з прыхамаццю, г. зн. са злымі намерамі.

Калі ў Чысты чацвер бывае вецер, то будзе ён да самага Узня­сення; калі добрае надвор’е, то да згаданага дня чакаюць такое ж.

Свечка, з якой стаяць у той дзень у царкве, называецца “стрэстнаю” і захоўваецца для розных выпадкаў. Яе запальваюць у час моцнай навальніцы, пры хваробах абкурваюць людзей і жывёлу, а таксама пчол, перасцерагаючы іх ад нападзення іншых пчол. Кажуць, нібы ў Чысты чацвер сходзіць на зямлю Ісус Хрыстос і па гэтым вераванні пякуць асобны хлеб, які называюць “стульце” (Дабравольскі, 1914).

28/15. Пуд.На Смаленшчыне зазначалі: Руф рушыць, а Пуд так “пугне” снег, што яго не застанецца ў равах (Пабрыкаў, 1862).

*Чырвоная (Вялікая, Велікодная) пятніца — дзень на Верб­ным тыдні. Рыхтаваліся да вялікага свята. Пасцілі шчырым пос­там, толькі сыту з мёду пілі (Лельчыцкі раён). На Смаленшчыне сеялі гарох, каб добра ўрадзіў (Дабравольскі, 1914).

29/16. Арына.Прысвятак, які атрымаў жаночае імя, арыен­таваў сялян у тэрмінах пасадкі на агародзе. “На Арыну сей капус­ту на расаду” (Б. с. к., 1937).

*Красная (Велікодная, Вялікая) субота (Таўкушчы дзень) — апошні дзень перад Вялікаднём. Пяклі пірагі, фарбавалі яйкі цыбульнікам ці васковымі жамерынамі (васкадавам). На Мазыр­шчыне фарбавалі ў чырвоны колер, але калі хто-небудзь з родных паміраў у годзе, дык — у чорны ці які іншы. Хадзілі на могілкі прыбіраць. Палілі кастры. Усю ноч у хатах гарэла святло.

30/17. Зосім.Згодна народным паданням, гэта ахоўнік пчол (Цэбрыкаў, 1862; Дабравольскі, 1891; Раманаў, 1912). Ён упамі­наецца ў многіх пчаліных замовах.

Андрыянава ноч (Андрэй) . Вядома ў некаторых раёнах Палес­ся як ноч дзявочых гаданняў і варажбы пра замужжа. Гадалі на канапляным семені, якое пабывала ў царкве. Прасілі ў Андрыяна, або Андрэя, каб прысніўся той, з кім дзяўчына будзе “у пары на вясне”. “Святы Андрэю, канапелькі сею” (Слуцкі павет; Сержпу­тоўскі, 1930).

Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница - Инвестирование - 1

Вялікдзень у Моталі

Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница - Инвестирование - 2

“Святое Вялічка ды гуляць вяліць з красным яечкам…”

* Вялікдзень (Вялігдзень, Вялікадзень, Вялічка, Пасха) —вялікае гадавое вясновае свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Як ужо згадвалася, ім некалі адкрываўся новы каляндарны год. Пазней царква замацавала яго ў сваім “рухо­мым” пасхальным календары. Свята пачыналася “ўсяночнай”. З Краснай суботы на нядзелю многія не спалі, на вуліцах гарэлі кастры, чулася стральба, некаторыя шукалі папараць-кветку, у царкве свяцілі пафарбаваныя яйкі, пірагі, мак, хрэн, мя­са і інш. Раніцай хадзілі глядзець “гульню” сонца, пафарбаванымі яйкамі гулялі “ў біткі”, качалі іх, гушкаліся на арэлях, вадзі­лі карагоды.

У валачобных песнях, якія выконваліся на Вялікдзень, гаварылася:

Старым і малым яечкі качаць,

Яечкі качаць, святцаў праважаць.

А гэта святца адзін разочак у гадочак…

А таксама:

Святое Вялічка ды гуляць вяліць

Малым дзеткам з красным яечкам,

Старым мужам — мужжываннейка,

Старым бабкам — пагуканнейка,

Маладым малайцам — паляваннейка,

Маладым паненкам — пагуляннейка…

Лічылася, што на Вялікдзень пачынае кукаваць зязюля.

На Случчыне дзяўчаты скакалі цераз сані. “Каторая, пера­скакваючы, упадзе, тая застанецца старою дзеўкаю дзеваваць” (Сержпутоўскі, 1930). У некаторых раёнах Гомельскай вобласці “вадзілі стралу”.

*Каталіцкая Пасха. Звычайна бывае раней праваслаўнай (гл. дадатак). На Шуміліншчыне гавораць: на каталіцкую Пасху і ў суботу перад ёю нельга садзіць бульбу, бо завядуцца чэрві.

БІЦЦЁ І КАЧАННЕ ЯЕК

Сустракаючыся, адзін пытаецца ў другога: “Будзем біць яйкі?” “Будзем,— адказвае той,— дай найперш пакаштаваць” (г. зн. паспрабаваць). Яны мяняюцца яйкамі і спрабуюць іх асця­рожна на зубы. “Нешта, брат, тваё дужа крэпкае ці ж фальшы­вае”.— “А тваё яйка крапчэй, давай мяняць”.— “Не, не хачу, будзеш бітца по сабе” (г. зн. не мяняючыся).— “Ну, будзем, дзяржы”.— “Не, ты дзяржы”. Пачынаюць спрачацца, каму тры­маць яйка і каму біць. Нарэшце, адзін згаджаецца, а другі б’е. Чыё яйка разбілася, той прайграў і павінен аддаць яго таму, хто пабіў.

Мяшчане вялікія аматары да гэтай забавы, і, бывае, хто-не­будзь у дзень прайграе ці выйграе сто яек і больш. Каб мець поспех у той справе, многія перад святам набываюць і фарбуюць яйкі цясарскіх кур, вельмі моцныя, і плацяць па 50 к. за адно і даражэй. Некаторыя па-майстэрску ўмеюць рыхтаваць так званыя “наліванкі”, г. зн. для моцы шкарлупы ўліваюць у яйка воск, волава і інш. Аднак калі адкрываецца такая падробка, то ў ілгуна не толькі забіраюць усе пабітыя ім яйкі, але нават зрываюць шапку з галавы, топчуць яе нагамі і пагражаюць, што “дадуць яшчэ і па патыліцы” (па шыі).

Выйграныя яйкі, разбітыя з двух бакоў, называюцца “шупі­камі”, імі зноў гуляюць, іх качаюць. Цэлыя яйкі шкадуюць качаць, таму што яны псуюцца і бываюць непрыгоднымі для біцця. А “шупікі” ўжо больш ні для чаго не спатрэбяцца, як толькі для качання і ежы. Для качання яек ставіцца на роўным месцы пад схіл лубок або невялікая дошчачка і кожны па чарзе пускае па ёй сваё яйка. Якога ён дакрануўся сваім, тое выйграў (Дэмбавецкі, 1882).

“ЯЙКА ПАД ШАПКАЙ”

Гуляюць так. Адзін бярэ яйка і кладзе яго пад шапку ўдоўж або ўпоперак — гэту тайну трэба адгадаць. Другі паверх шапкі кладзе палачку, стараючыся размясціць яе ў такім кірунку, у якім, на яго думку, пад шапкаю ляжыць яйка. Калі палачка будзе размешчана правільна, загадка, значыць, адгадана, і той, хто ад гадаў, атрымлівае яйка. У адваротным выпадку ён аддае сваё (На­вагрудскі павет; Крачкоўскі, 1874).

ГУЛЬНЯ У ТУРА

Дзяўчаты, узяўшыся за рукі, утвараюць вялікі круг, які на­зываецца “горадам”. Дзве становяцца ўнутры круга, дзве — па-за ім. Першая і другая пары бяруцца за стан, як у польцы, і пачына­юць хадзіць уздоўж круга ў супрацьлеглыя бакі, пры гэтым па чарзе спяваюць наступную песню.

Адразу ўсе дзяўчаты хорам:

А Тур сваі жаночкі лычыць,

А Тур сваі маладэнькі.

Нашчо, Туру, жаночкі лычыш?

Нашчо, Туру, маладэнькі?

Пара ўнутры круга:

Каб м’ня вывюў з чэрэшневага саду,

Каб м’ня вывюў з зэлэненькага.

Пара па-за кругам:

Чаго, мыла, да саду ходыла?

Чэрэшнёвы квіты ламала.

Нашчо, мыла, квіты ламала?

Паповычу-дзяковычу за шапачку клала,

Паповычу-дзяковычу маладэнькаму.

Нашчо, мыла, за шапачку клала?

Каб м’ня вывюў з чэрэшневага саду,

Каб м’ня вывюў з зэлэненькага.

А дэ, мыла, каня падзіла?

Ой аддала пановычу,

Пановычу-дзяковычу маладэнькаму.

Нашчо, мыла, пановычу дала?

Каб м’ня вывюў з чэрэшневага саду,

Каб м’ня вывюў з зэлэненькага.

Песня паўтараецца з 15-га па 20-ы радок уключна з заменаю слова “каня” словамі “ўздэчку, сядло, шапку, сюрдук, пояс і чобуты”, а затым працягваецца:

А дэ, мыла, кашу падзіла?

Выкінула пад прыпечак.

Нашчо, мыла, кашу выкідала?

Жэб не було мылому істы.

Далей спяваецца на іншы матыў. Пара па-за кругам:

А я перстэнь пакачу,

Так і жону ізышчу.

Пара ў крузе:

А мы перстэнь зловымо,

Так і жоны нэ дамо.

А я мост ізмашчу,

Так і жону ізышчу.

А мы мост зломымо,

Так і жоны нэ дамо.

А мы хліба напеком, так і жону отберым.

А мы хліб ізьімо, так і жоны нэ дамо.

Мы горылкі нажэнім, так і жону отберым.

Мы горылку вып’емо, так і жоны нэ дамо.

А мы пыва нажэнім, так і жону отберым

А мы пыво вып’емо, так і жоны нэ дамо.

А мы мэду нажэнім, так і жону отберым.

А мы мэд вып’емо, так і жоны нэ дамо.

А мы выно вып’емо, так і жоны нэ дамо.

А мы дзёгцю нажэнім, так і жону отберым.

А мы дзёгоць выльемо, так і жоны нэ дамо.

Увесь хор:

А Тур жону спуйніў, з ёю шкуру здоніў.

Пры апошнім куплеце дзяўчаты, якія хадзілі ўнутры круга, выбягаюць адтуль, а каторыя звонку, іх ловяць. Гэтым гульня заканчваецца (Бельскі павет; Машкоў, 1894).

Працяг *Велікоднага тыдня.Нядзеля, панядзелак, аўторак называліся Вялікімі. Не працавалі, не гулялі. У валачобнай песні гаворыцца:

Першы дзень пірагі маюць,

А сярэдні дзень пагуляюць,

А паследні дзень выпраўляюць.

У большасці раёнаў Беларусі хадзілі валачобнікі. Спявалі песні гаспадару і гаспадыні, дзяўчыне, хлопцу, бабцы і інш.


Травень

У травень будзе мужык управен.

У май каню сена дай, а сам на печ уцякай.

Май — жывёлу ў поле пхай.

Май зямлю грэе, а сіверам вее.

Май халодны — не будзеш галодны.

Сухі марац, мокры май — будзе жыта, як гай.

Мокра ў маі — будуць пышныя караваі.

Як у маі суха, то падцягвай бруха.

Як ідзе дождж у сакаўцы, то хлеба будзе ў рукаўцы.

а як у маі — будзе і ў гультая.

Майская трава галоднага корміць.

Грымоты ў маю спрыяюць ураджаю.

Май — і пад кустом рай.

Май халодны, год хлебародны.


Сучаснай беларускай літаратурнай назве месяца май адпавя­дае старажытнабеларуская травень, якая паходзіць ад слова “трава”, бо ў гэтым, пятым месяцы года зямля пакрываецца зелен­ню. Такое найменне захавалася не толькі ў старажытных пісьмо­вых крыніцах, але і ў вуснай народнай творчасці. Май — адзіная ў нас назва, узятая з лацінскай мовы. Тая ж лацінская аснова такса­ма ў нямецкай і французскай мовах — mai, англійскай — may, польскай — maj, венгерскай — május, рускай — май і інш.

Рымляне прысвячалі месяц багіні зямлі Маі. У канцы красавіка і пачатку мая яны адзначалі вясёлае свята Фларэлія ў гонар багіні кветак Флоры. У прыватнасці, у першы дзень апошняга месяца вя­сны быў звычай садзіць дрэва, што называлі “маем”. У славян, у тым ліку беларусаў, захаваліся абрады з “маем” на Сёмуху. Па­добны ў нас і старажытных рымлян і абрад ўшанавання памяці нябожчыкаў. У рымлян ён выконваўся 9 мая.

Католікі прысвячаюць май Божай Маці — Марыі. Штодня ў касцёлах адбываецца так званае маёвае набажэнства. Фігура Бага­родзіцы ўсюды, дзе яна ўстаноўлена, упрыгожваецца.

Май, працягласць дня ў якім павялічваецца на 1 гадзіну і 42 хвіліны, з’яўляецца найпрыгажэйшай парой года. Цвітуць бяро­за, клён, чаромха, наогул усе дрэвы і кусты. Паплавы і паляны пакрываюцца кветкамі. Прырода напаўняецца спевамі птушак, што паспелі ўжо вярнуцца з выраю. З’яўляецца шмат насякомых, майскія жукі захопліваюць зялёналісцевыя дрэвы.

На палях рунеюць азімыя, узыходзяць яравыя. Калі пайшла ў трубку пшаніца, можна сеяць кукурузу і іншыя цеплалюбівыя культуры. Народная прыкмета перасцерагае: нельга сеяць пша­ніцу раней распускання дубовага лісця. А як на дубе апушылася першая макаўка і раскрываецца бярозавы ліст — лепшая пара для сяўбы аўса.

У залежнасці ад надвор’я, адпаведных прыкмет, бульбу садзілі ад першага дня месяца і да Міколы; калі ж чакалася вільготнае ле­та, то загортвалі яе не глыбока. Пры пасадцы агародніны звяралі­ся з месяцавым календаром: спрыяльная пара — поўня. У зама­разкі — а гэта звычайная з’ява для мая — расаду накрывалі рыз­зём, паблізу садовых дрэў ставілі посуд з вадою, наладжвалі дым­ныя кастры.

Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница - Инвестирование - 3

Высвяціла сонейка драўляныя карункі. Рэзчыкі па дрэве з Веткі Барыс Міхаленка, Пётр і Леанід Грыбоўскія

1/18. Кузьма.Гэты прысвятак, як і многія іншыя ў календары, служыць арыенцірам для селяніна ў выкананні розных работ. “У дзень святога Кузьмы сеюць моркву і буракі” (Паўлюкоўскі, 1934). На Паазершчыне гаварылі: “Май Кузьма з морквінай суст­ракае, а Пахом з гурком праводзіць” (Ляснічы, 1990). Тут таксама садзілі часнок і іншыя караняплоды. Прычым стараліся тое ра­біць у поўню, бо лічылі, што ў такім выпадку гародніна пойдзе не ў траву, а ў корань.

Пачатак *Праводнага (Вархушына, Мёртвага) тыдня (Прова­ды).Серада пасля Вялікадня. У Драгічынскім раёне пасля работы вечарам зіму “ганілі”; на Піншчыне кідалі шкарлупінне з яек на ваду і спявалі: “Ідзі, зіма, бо ты нам хліб выела”; кідалі чырвоныя яйкі або камяні на поўнач, на вароты са словамі: “Пошла, зіма, до Кіева, а нам лето покінула” (Талстая, 1986).

Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница - Инвестирование - 4

Добрай хаце – прыгожая аздоба. Веткаўскі майстар. Андрэй Кушняроў

Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница - Инвестирование - 5

Птушка надзеі. Народны майстар з Барысаўшчыны Міхаіл Ржэвускі

*Людавы дзень — чацвёрты дзень святкавання Вялікадня. Білі і качалі яйца з лубкоў. Гушкаліся на арэлях (Віленская губер­ня; Кіркор, 1882).

*Градавая серада.Серада на Велікодным тыдні. Не працавалі, каб летам поле не пабіў град. Праводзілі абрады каля студні.

*Вялікадне мёртвых (Наўскі Вялікдзень, Шопшы Вялік­дзень, Бабскі Вялікдзень, Мёртвы Вялікдзень, Наўская Пасха, Наўскі чацвер). Чацвер на Велікодным тыдні, дзень памінання на могілках памерлых. Парадкавалі магілы, вешалі новую хусцінку ці стужку на крыж. Рассцілалі на магілах ручнікі, палатно і выс­таўлялі яду. Пасля памінання пакідалі чырвонае яечка, хлеб і інш. У Кобрынскім раёне расказваюць: “У нас колыся купалы (аблівалі вадою.— А. Л.) на Вэлыкдэнь дэвок, а у чатвэр — дэўкі хлопцаў” (Талстая, 1986).

5/22. Ляльнік.Свята заклікання вясны ў гонар багіні Лады (Лялі). Дзяўчаты на лузе выбіралі самую прыгожую сяброўку, апра­налі ў белую кашулю, упрыгожвалі зялёнымі галінкамі, вянком з кветак і саджалі сярод малочных пачастункаў. Вадзілі каля яе ка­рагоды і спявалі:

Благаславі, маці,

Ой, Лада, маці!

Вясну заклікаці...

ЛЯЛЯ

Беларусамі яна ўяўляецца ў выглядзе маладзенькай, прыго­жай, прывабнай, высокай дзяўчыны. Святкаванне ў гонар яе бы­вае напярэдадні Юр’ева дня. Звычайна гадзіны ў тры па полудні на чыстым лузе (а іншы раз каля хаты ў агародзе) збіраецца ка­рагод маладых дзяўчат. Выбраўшы сабе сяброўку, што ўпаўне адпавядае іх паняццю пра Лялю, карагод беларусачак апранае яе ў доўгі белы саван, перавязвае ёй шыю, рукі і стан усякай зе­ленню, а на галаву кладзе вянок з розных вясновых кветак. У та­кім уборы саджаюць дзяўчыну на дзярновую лаўку, на якой з аднаго боку стаяць гладыш з малаком, масла, яйкі, смятана і сыр, а з другога — хлеб; ля ног Лялі ляжаць некалькі вянкоў з зелені, адпаведна ліку дзяўчат з карагода. Затым, узяўшыся за рукі, карагод дзяўчат скача вакол Лялі і спявае ў гонар яе песню. Яна завяршаецца наступнаю просьбаю:

Дай нам жытцу

Да пшаніцу,

У агародзе —

Сенажаць,

Поўны грады,

Роўны зрады.

Напеў песні працяглы і яе спяваюць вельмі доўга, пасля кож­ных вершаў (двух радкоў.— А. Л.) выгукваюць: “Ляля, Ляля, на ша Ляля!” Закончыўшы танцы і спевы, карагод сядае ля ног Лялі і зноў пачынае:

Наша Ляля, Ляля

Нас корміць зусім,

Каб з вясны на лета

Усё, што тут гэта,

Гадавала заўсім.

Ляля, Ляля,

Ой да Ляля, Ляля!

Тут Ляля раздае ўсім па чарзе малако, масла, сыр і г. д., пакуль, урэшце, нічога не застанецца. Пасля дзяўчаты ўстаюць і зноў скачуць вакол яе, прыпяваючы тую ж песню. У час скокаў і песні Ляля бярэ вянкі і кідае на танцаўшчыц да таго часу, пакуль кож­ная не схопіць па аднаму. Гэтыя вянкі дзяўчаты берагуць да наступнай вясны, а некаторыя, у выпадку замужжа — і больш, іншы раз усё жыццё, як нешта запаветнае, святое. Па заканчэнні цырымоній некалькі дзяўчат бяруць Лялю пад рукі, у суправаджэнні астатніх праводзяць яе з дзярновай лаўкі і, спяваючы ранейшыя песні, вядуць дамоў. Саван і зелень, у якія была апранута Ляля, хаваюць да другой вясны (Драўлянскі, 1846).

Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница - Инвестирование - 6

Юр’е на Гродзеншчыне

6/23. Юрый (Ягорый, Юр’е-Ягор’е, Частны Леса).Даўняе зем­ляробчае свята першага выгану кароў. Юрый (Ягорый) — апякун жывёлы і земляробства (у хрысціянскі перыяд замяніў Ярылу).

У дахрысціянскую эпоху на Смаленшчыне мела яшчэ назву “Чэстной Леса”. Частны Леса — цар над усімі лесунамі, і ў гэты дзень яму прыносілі ахвяраванні (“клалі адносы”), каб ён збера­гаў жывёлу ад ваўкоў. У беларусаў, папярэднік Юрыя (Ягорыя) уяўляўся то ў выглядзе дзеда, то ў выглядзе белага воўка (Дабра­вольскі, 1914). Пра свята гаварылі: “Да Юр’я корму і ў дурня”, “Юр’ева раса — не трэба каням аўса”. Статак выганялі вербнай галінкай на “юраўскую расу”, шапталі замовы, абкурвалі кароў купальскімі зёлкамі. З пастухамі праводзілі абрадавыя часта­ванні. У Шумілінскім раёне “замочвалі” даёнкі. Коням стрыглі хвасты і грывы. Хадзілі аглядаць палі, закопвалі на ўзмежках рэшткі рытуальнай стравы (ахвяра духу зямлі), насілі на рунь каравай. Качаліся па ніве, каб зямля радзіла і давала здароўе. На Усходнім Палессі бытаваў так званы Тураўскі карагод, з якім моладзь абходзіла двары гаспадароў і кіравалася ў поле. Там на­сілі каравай, спявалі. У гэты дзень вадзілі і іншыя карагоды. Вечарам спявалі юр’еўскія песні — пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамі, выпускае расу і вясну:

А ўзяў ён ключы залатыя,

Адамкнуў зямлю сырусенькую,

Пусціў расу цяплюсенькую.

На Белую Русь і на ўвесь свет.

Юр’еўскія песні спявалі да Міколы. У Гродзенскай губерні сяляне аглядалі азімыя з караваем. Качалі яго па полі. У Гомель­скім павеце сярод дзяўчат быў звычай “юрыцца” (выбіралі сяб­роўку на ўвесь год, мяняліся хусткамі, смажылі яешню пад бяро­замі). Ён нагадвае абрад “кумлення”, які праводзіўся ў іншых рэгіёнах на Сёмуху. Са святам звязана шмат прымавак: “На годзе ёсць два Юр’і ды абодва дурні: увосень — халодны, а ўвясну — галодны”; “Як на Юр’я пагода, то на грэчку няўрода”; “Калі на Юр’я мароз, дык сей на балоце авёс”; “Як дождж на Юр’я, то будзе хлеб і ў дурня”; “Калі прыйдзе Юры, не ўгледзіш у жыце куры”; “Юры сказаў: “Жыта ўраджу”, Мікола адказаў: “Пажджы, пагляджу”.

У некаторых паўднёвых раёнах “вадзілі стралу”.

ТУРАЎСКІ КАРАГОД

...У гэты дзень наладжваецца моладдзю досыць арыгінальнае шэсце. У ёй галоўную ролю выконваюць дзяўчаты. Яны з’яўляюц­ца на свята ў лепшых сваіх святочных вопратках, што складаюцца звычайна з шарсцяной спадніцы хатняй работы, гарсета з пакуп­ной тканіны; сукенкі і фартухі бываюць рознакаляровыя, з перавагай, аднак, чырвонага колеру; на шыі пацеркі шкляныя, таксама рознакаляровыя, каралавыя і бурштынавыя, якія іх баць­кі прывозяць з Кіева. Сабраўшыся ў больш прасторную хату ад­ной з удзельніц шэсця, вядома па ўзгадненні з бацькамі, дзяўчаты з вясёлым гоманам і шумам пякуць з пшанічнай мукі пірог, ро­бяць з вялікай галіны і чырвонага кумача харугву і ўтыкаюць яе ў пірог. Затым высыпаюць на вуліцу, дзе іх чакаюць хлопцы, што таксама апрануты па-святочнаму. Перагрупаваўшыся ў два гурты, уся кампанія пры першых словах адпаведнай песні выступае ў па­ход у такім парадку: уперадзе першага гурту, які складаецца з ад­ных дзяўчат, ідзе хлопец з пірагом і харугвай (іншы раз пірог нясе асобна другі хлопец); за імі следам рухаецца гурт з адных толькі хлопцаў. Такім чынам шэсце павольным крокам праходзіць усю вёску з канца ў канец, спяваючы:

Ідзе, ідзе карагод, карагод,

Усе дзевачкі напірод, напірод,

А хлопчыкі за намі,

Моргаючы очамі.

Ото ж карагод,

Ото ж ваявод.

У нашаго карагода

Быў сын ваявода.

Гдзе карагод ходзіць,

Там жыто родзіць,

А гдзе карагод не бывае,

Там жыто вылегае.

У нашаго карагода

Быў сын ваявода.

Ідзе, ідзе карагод,

Усе дзевачкі напірод,

А хлопчыкі за намі,

Моргаючы очамі.

(Мазырскі павет; Шэйн, 1902)

Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница - Инвестирование - 7 Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница - Инвестирование - 8
“Ідзе, ідзе карагод, карагод…”

ГУЛЬНЯ ПАСТУХОЎ НА ЯГОР’ЕЎ ДЗЕНЬ

...Пастух вызначае, каму з падпаскаў быць “зайцам”, каму — “сляпым”, каму — “кульгавым”, каму — “замком” і каму — “калодай”, расстаўляе іх усіх вакол статку. Пасля гэтага бярэ прыгатаваную яешню і ідзе з ёю да “зайца”, пытаючы:

— Заяц, заяц, ці горкая асіна? Той адказвае:

— Горка!

— Дай Бог, каб і наша скацінка для звяроў была горка! Звяртаецца да “сляпога”:

— Сляпэй, а сляпэй, ці бачыш ты? Сляпы адказвае:

— Ня бачу!

— Дай Бог, каб і нашу скацінку ні бачыла звярынка! Далей пытае ў “кульгавага”:

— Храмэй, а храмэй, ці дайдзеш ты? У адказ:

— Ні дайду!

— Дай Бог, каб і звярынка ні дайшла да нашый скацінкі! Затым пастух пытае ў “замка”:

— Замок, а замок, ці разамкнешся ты? “Замок” адказвае:

— Не, ні разамкнуся!

— Дай Бог, каб у звера ні разамнуліся зубы ля нашый скацінкі. Нарэшце пастух падыходзіць да “калоды”:

— Калода, а калода, ці пувярнешся ты? Тая кажа:

— Ні пувярнуся.

— Дай Бог, каб і звер к нашый скацінкі ні пувярнуўся! Такім чынам пастух тры разы абходзіць статак. Пасля гэтага ўсе дзеючыя асобы сядаюць і з’ядаюць яешню, а затым, трохі счакаўшы, але задоўга да вечара, гоняць жывёлу назад у вёску, дзе ўжо на вуліцы пачынаюцца танцы, як на Радаўніцу (Дабравольскі, 1903).

7/24. Алісей, Аўсей.“Прыйшоў Алісей — авёс пасей” (Паўлюкоўскі, 1934). Больш дакладныя тэрміны сяўбы давала народная мудрасць (гл. таксама 20 мая, 7 чэрвеня): “Сей авёс, як камары з’явяцца”. “Калі цвіце каліна — без ваганняў сей ячмень: не за­станешся пакрыўджаным” (Ляснічы, 1990).

*Праводная (Прабудная) нядзеля (Провады). Нядзеля пасля Велікоднага тыдня, на якой праводзілі Вялікдзень і зіму ў не­каторых раёнах Палесся. На Піншчыне гаварылі: “А ну, зіма, до Бучына, ужэ ты нам надокучыла. А ну, зіма, до Пэтрава, ты нам допэкла”. Кідалі пасталы ў агонь і скакалі праз яго. На Століншчыне вечарам або на наступны дзень качалі яйцо качаргою, прыказваючы: “Ідзі, зіма, до Кучэва, ужэ ты нам надокучыла. Ідзі, зіма, до Кракова, прыйдзеш до нас одзінакова” (Талстая, 1986). У Лельчыцкім раёне “рэзалі хвасты” каровам, замыкалі ад­рыну, каб “змей не зайшоў”. Хадзілі на могілкі памінаць родзі­чаў. У Ельскім раёне лічаць нядзелю Радаўніцай, а аўторак — Провадамі Радаўніцы. Провады Вялікадня могуць быць і ў паня­дзелак.

Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница - Инвестирование - 9

“Радаўніца” – сталы засцілаць, дзядоў памінаць”

8/25. Станіслаў. “Сей лён на Станіслава, вырасце як лава” (Паўлюкоўскі, 1934).

*Радаўнічныя (Радунічныя, Радасныя) Дзяды. Звычайна адз­началіся ў панядзелак перад Радаўніцай. Называліся яшчэ Жывой радаўніцай у адрозненне ад Мёртвай у аўторак (Крачкоўскі, 1873).

Радаўніца (Радуніца, Провады, Праводная ці Мёртвая радаў­ніца, Мёртвы дзень, Праводны дзень ) — аўторак другога (Фамінога)тыдня пасля Вялікадня, дзень памінання памёршых на могілках. Вядомы ва ўсіх славян. У народзе гавораць: “На Радаўніцу да абеду пашуць, па абеду плачуць, а к вечару скачуць”. У вала­чобных песнях пяецца:

Радаўніца —

Сталы засцілаць,

Дзядоў памінаць...

Радаўніца

Бараніць

Чыста поле

Яравое

Да й раўнуіць..,

Каб зберагалася збожжа ў гумне, у Свіслацкім раёне цераз яго кідалі тры разы яйка, якое прытым не разбівалася.

* Дзяды.Аўторак на другім тыдні пасля Вялікадня.УХойніц­кім раёне праводзілі “чытвёртые дзіды” на годзе (Талстая, 1986).

Бабскія розбрыкі.Аўторак або чацвер пасля Юр’ева дня. Рытуальны дзень скокаў жанчын, якія нібы садзейнічалі ўрадлі­васці зямлі і плоднасці жывёлы. Качаліся і куляліся па ніве, падскоквалі, імітуючы рухі жывёл (Талстая, 1984).

10/27.Праводзіўся абрад выезду ў полеЯрылы.У поле выпраў­ляўся на белым кані малады прыгожы хлопец у белай вопратцы, такім жа плашчы-накідцы, на галаве — вянок, у руцэ — пук жыт­нёвых каласоў. Дзяўчаты вадзілі вакол яго карагоды, спявалі:

Валачыўся Ярыла

Па ўсяму свету.

Полю жыта радзіў,

Людзям дзеці пладзіў.

А дзе ж ён нагою,

Там жыта капою.

А дзе ж ён ні зірне,

Там колас зацвіце.

Ярылавіца (Красная Горка).Язычніцкае свята ў гонар вяснова­га культу. “На Красную Горку,— як заўважыў І. Сербаў,— “сакуны” (беларусы, што ў дзеясловах ужываюць часціцу -са замест -ся.— А. Л.) гушкаюцца на арэлях і спяваюць “Ярыловіцу і валялём”:

Валялём!

Ды на вуліцы

Ярыловіца, валялём!

Ой, цяжка хлопцам —

Пятровіца.

Да судзі ж, Божа,

Пятра даждаць,

Хлеба нажаць...

Мусіць, святкаванне Ярылавіцы было на Праводным тыдні і яшчэ некалькі дзён пасля, як і Красная Горка, але да Пятроўкі (з 26 чэрвеня).

11/28. Дзень Пранціша. У Заходняй Беларусі існавала прык­мета: 11-га мокра — усё лета мокрае, а суха — усё лета сухое (Б. с. к., 1937).

13/30. Якуб.“На Якуба грэе люба” (Паўлюкоўскі, 1934). Прад­казвалі, якое будзе лета. Карысталіся дзедаўскімі прыкметамі: калі сонца ўзыйдзе ясна — чакаецца сухое лета, а праз хмары — дажджлівае; як ноч пад 1 траўня зорная і цёплы паўднёвы ве­цер — лета будзе з бурамі, але цёплае і ўраджайнае (Б. с. к., 1937).

14/1. Макарэй.У некаторых мясцінах заходзілі ў раку і мачылі вочы, каб не балелі; свянцілі ваду (Талстая, 1986).

Ярома.У народзе прыкмячалі: калі на Ярому непагадзь, то суровая і галодная надарыцца зіма (Ляснічы, 1990).

* Міраносцы.На Смаленшчыне гаварылі: “На Міраносця п’яныі бабы цігаюць адна адную за валосця” (Дабравольскі, 1894). Жанчыны святкавалі таму, што, згодна царкоўнаму праваслаўна­му календару, трэцяя нядзеля ад Вялікадня — дзень святых жонаў Міраносіц. Такую назву мае і сталая дата ў царкоўным кален­дары (22 ліпеня па старым стылі).

15/2. Барыс (Барыс Кажалуп).Лічыцца апекуном палявых работ. На Палессі праводзіліся абрады каля крыніц, вада якіх прызнавалася гаючай пры хваробах вачэй. У валачобных песнях Барыс

...ляды паліць,

Зямлю грэець, ячмень сеець

З поўнай сявенькі, з правай жменькі.

Кінеш рэдка — дасць Бог густа.

Дай жа, Божа, зарадзі, Божа,

Каласіста, ядраніста,

а таксама “па межах ходзіць, поле дзеліць”, “бабы сеець”, “збожжа высіць”, “бульбу засяець”, “коні пасець у зялёных ду­гах”. Раней казалі: “Як запяе ўдод, тады сей боб”. На гэты дзень прымяркоўвалася “паленне грудаў”, правядзенне падсеянага зем­ляробства, падрыхтоўка так званых лядаў, для будучага поля раскарчоўвалі дзялянку і палілі груды (Нікіфароўскі, 1898).

16/3. Маўра.Прысвятак папярэджвае земляроба, што не ўсе дні ў маі бываюць па-веснавому цёплымі. “Маўра холад прыно­сіць” (Васілевіч, 1991).

18/5. Арына Расадніца.Дзень высаджвання расады ў Паазер’і. Калі шмат вады ішло на яе паліўку, то меркавалі, што чакаецца сухі сенакос, слаба вада ўбіралася — на мокрую касавіцу (Ляс­нічы, 1990).

19/6.На Паазер’і лічылі: з раніцы вялікая раса і ясны дзень — на ўраджай гуркоў (Ляснічы, 1990).

20/7. Антоній.Прысвятак служыць арыенцірам у некаторых мясцінах для сяўбы аўса. “На Святы Антоній сей авёс для коней, а як удасца, дык і прадасца” (Гілевіч, 1983).

21/8. Іван Веснавы (Іван Мікольны, Іван Доўгі, Бацька Міколы, Мікольнік).Адзін з апекуноў земляробства. У полі з’яўляліся каласкі жыта, таму ў некаторых мясцінах гаварылі: “На Івана каласок, а на Пятра піражок” (Крачкоўскі, 1874). Спрыяльны дзень для пасеву агуркоў, морквы, рэдзькі, гарбузоў і інш. “Гур­кі сеём, гарбузы, шчоб доўгіе булі, бо то ж Доўгі Іван, Іван Мікульны, перад Мікулай ходзіт” (Лельчыцкі раён; Талстая, 1986).

Шыльны панядзелак — першы дзень Вялікага посту. На Ві­цебшчыне раней у гэты дзень гулялі ў карчме, што называлася “каваць шыла” (Шэйн, 1912). 2 страница - Инвестирование - 10

“Прыпасайся сенам да Міколы, не бойся вясны ніколі”

На Віцебшчыне сажалі цыбулю (Нікіфароўскі, 1897). На Лельчыччыне сеялі агуркі, пакуль каровы ляжаць у хляве, каб былі та­кімі тоўстымі, як жывёла, і трымалі ў руках качалку, каб раслі такімі ж вялікімі. У Пінскім павеце жанчыны ў час пасадкі вышэй падбіралі спадніцы, каб усё вырасла высокае, і хапаліся за сваё калена, каб агародніна была тоўстая і круглая (Булгакоўскі, 1890). На Мазыршчыне на беразе ракі раскладвалі вогнішча (“купайла”), спявалі каля яго песні. Падпальвалі пукі саломы і кідалі ў плынь, каб лён добра радзіў. Там жа лічылася, што на Мікольнага Івана “орахі цьветуць і папараць”. У Ельскім раёне “купайла” рабілі з дзеркачоў і палілі, павесіўшы на хвою. Засцерагаліся ведзьмы (Талстая, 1986). Міколін Бацька адлюстраваны ў каляд­ных і валачобных песнях:

← Предыдущая страница | Следующая страница →